Skip to main content

У гродзенскай катэдры памаліліся за спачылае духавенства

katedra swiatary 254 лістапада ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася святая Імша ў інтэнцыі спачылых духоўных асобаў Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя маліліся за памерлых святароў, сясцёр і братоў законных, якія служылі на тэрыторыі дыяцэзіі.

На Эўхарыстыі сабраліся канонікі катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра, іншыя святары і сёстры законныя. Прыйшлі таксама шматлікія вернікі, якія сваёй малітвай пажадалі выказаць удзячнасць за дабро, спазнанае ў жыцці ад духоўных асобаў.

Літургію ўзначаліў Генеральны вікарый дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.

З гаміліяй да прысутных звярнуўся кс. кан. Генрых Яблоньскі, дэкан катэдральнага капітула. Ён адзначыў, што спачылыя духоўныя асобы патрабуюць малітоўнай падтрымкі, малітвы, каб іх душы былі збаўлены.

katedra swiatary 40

Дэкан капітула падкрэсліў, што, паколькі ні святары, ні сёстры законныя не засноўваюць сваіх сем’яў, то толькі малітоўнай падтрымкі яны могуць чакаць ад сваіх вернікаў, якім служылі ўсім сваім жыццём, прысвячаючы сябе Богу і людзям.

На заканчэнне Эўхарыстыі біскуп Юзаф Станеўскі падзякаваў усім за дар супольнай малітвы і памяць, што жыве ў сэрцах вернікаў пра спачылых святароў і сясцёр законных, якія прынеслі ім шмат дабра.

Іерарх заахвоціў, каб гэтая памяць ніколі не згасала ў верным людзе, таму заклікаў асабліва памятаць пра тых руплівых душпастыраў, якія неслі служэнне на Гродзеншчыне ў цяжкія часы абвяшчэння Евангелля.

Дапаможны біскуп дыяцэзіі заахвоціў усіх таксама да малітвы ў інтэнцыі новых пакліканняў да святарства і законнага жыцця, каб у нашым мясцовым Касцёле ніколі не было недахопу ў тых, хто абвяшчае Божае слова і ўдзяляе святыя сакрамэнты.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Ангеліна Марцішэўская