26-27 кастрычніка у вёсцы Гудагай Гродзенскай вобласцi адбылася пятая сустрэча салезіянаў супрацоўнікаў Беларусі, якая сабрала ўдзельнікаў з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў, паведамляе sdb.by.
Пад духоўным кіраўніцтвам ксяндза дэлегата Вікатара Гайдукевіча SDB і ксяндза Артура Ляшнеўскага SDB сабраныя дзяліліся словам, разважаннем i радасцю адзін з адным.
Праграма сустрэчы была падрыхтавана такім чынам, каб супрацоўнікі маглі адпачыць пасля напружанага працоўнага тыдня і радзяліць супольны час з радасцю ў цікавых гульнях і заданнях. Аднак у вёсцы Гудагай знаходзiцца санктуарый Маці Божай Шкаплернай, што заклікала да яднання таксама і ў малітве. Падчас ружанца па ваколіцах касцёла, адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнта, а таксама Святой Імшы ўдзельнікі сустрэчы маглі падсілкавацца духоўна.
Салезіяне супрацоўнікі складаюць падзяку духоўным кіраўнікам за праведзены час, малітоўную падтрымку і асабліва за адкрытыя сэрцы, а таксама арганізатарам сустрэчы, якiя дапамаглi зрабiць яе насычанай i плённай.