Skip to main content

Памяць аб продках і пашана да гісторыі: моладзь з лідскай Фары навяла парадак на могілках

mogilki lida 8Традыцыйна перад урачыстасцю Усіх Святых моладзь з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) дапамагала пры ўпарадкаванні могілак каля капліцы святой Барбары.

Гэтыя могілкі маюць вялікае гістарычнае і культурнае значэнне, бо іх гісторыя пачынаецца ў 1797 годзе. У апошні час помнікі на могілках былі рэстаўраваныя.

Моладзь памятае продкаў і шануе гісторыю, таму разам з кс. Дзянісам Бразінскім сабрала лісце і смецце. Плённая праца скончылася сумеснай малітвай за пахаваных тут людзей.

Яна Чайко, Дзіяна Бранчэль

Фота: кс. Дзяніс Бразінскі