Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Рэкалекцыі для мужчын адбыліся ў навагрудскім Назарэце

23 Кастрычніка 2019
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 23 Кастрычніка 2019

rek nv m 3Адам, дзе ты? Дзе мужчына ў сённяшнім свеце? Куды сёння мужчына ўцякае, у чым хаваецца? Цi ведаю я, у чым маё паклiканне? Да чаго паклiканы мужчына? Быць бацькам і мужам! Бог выбiрае мужчын і дае паклiканне. Цi мая жонка – гэта мой сябра, да якога iмкнуся? Цi ў мяне толькi з ёй “кантракт” на сумеснае пражыванне?

Над гэтымi i iншымі пытаннямi разважалi мужчыны з Асацыяцыi Святой Сям’і, якая сёлета адзначае 10-гадовы юбілей існавання ў Беларусі, у Навагрудку з 18 па 20 кастрычнiка.

Духоўныя практыкаванні праводзіў кс. Алег Шпець TChr з Мінска. На сустрэчы прысутнічала 12 мужчын: трое з Мінска, чацвёра з Гродна і Глыбокага, адзін з Навагрудка – сімвалічная лічба, бо столькі апосталаў было ў Езуса.

rek nv m 4

З прапановай правядзення рэкалекцый у дадзеным фармаце выступілі самі мужчыны падчас летніх рэкалекцый для сем’яў асацыяцыі.

Ніхто не ведаў, чаго чакаць ад такой сустрэчы, але пасля завяршэння рэкалекцый, па словах арганізатараў, мужчыны ад’язджалі ўмацаваныя ў духу і з вялікім запалам да жыцця.

У плане дня былі адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, святая Імша, канферэнцыя, разважанне над Божым словам і дзяленне жыццёвым досведам.

Сястра Марыяна Алешчык CSFN, адказная за Асацыяцыю Святой Сям’і ў нашай краіне, адзначае, што вельмі ўдзячная Богу за тое, што даў такое натхненне ўдзельнікам і ініцыятыву такіх рэкалекцый.

“Я бачыла мужчын, якія моляцца за свае сем’і, перажываюць за сваіх жонак, якіх яны кахаюць. Бачыла мужчын, якія шчыра дзеляцца перажываннямі, прызнаюцца ў сваёй недасканаласці. Бачыла мужчын, якія шчыра суперажываюць, бачыла моцных мужчын, якія плакалі, калі сведчылі”, – дадае законніца, у якой рэкалекцыі пакінулі вялікае ўражанне.

Для саміх мужчын гэты час быў таксама благаслаўлёным, і яны лічаць, што добра выкарысталі яго. Дзмітрый Шаршунс з Глыбокага (Віцебская дыяцэзія) адзначае, што вельмі любіць праводзіць час з сям’ёй. Па яго словах, заўсёды цудоўна быць на сямейных рэкалекцыях, але сустрэча мужчын – гэта зусім іншае.

“Неяк па-асабліваму перажывалася ўсё, што адбывалася. Проста калі пакінуты толькі сабе і зусім нічога не адцягвае ўвагі, можна цалкам акунуцца ў роздумы, больш уважліва выслухаць канферэнцыю і больш часу прысвяціць малітве”, – кажа мужчына.

Удзельнікі рэкалекцый удзячныя кс. Алегу Шпецю за правядзенне, адкрытасць і ўвагу да кожнага.

rek_nv_m Download rek_nv_m
rek_nv_m Download rek_nv_m
rek_nv_m Download rek_nv_m
rek_nv_m Download rek_nv_m
rek_nv_m Download rek_nv_m
rek_nv_m Download rek_nv_m
rek_nv_m Download rek_nv_m
rek_nv_m Download rek_nv_m
rek_nv_m Download rek_nv_m
rek_nv_m Download rek_nv_m
rek_nv_m Download rek_nv_m

Кс. Юрый Марціновіч

 

0
Створана 23 Кастрычніка 2019
Абноўлена 23 Кастрычніка 2019
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя