Skip to main content

У Смаргоні адзначылі парафіяльнае свята св. Яна Паўла ІІ

smargon adpust 3720 кастрычніка вернікі смаргонскай парафіі Святога Яна Паўла ІІ адзначылі парафіяльнае свята свайго нябеснага заступніка. Адпуст супаў з перэгрынацыяй фігуры св. Міхала Арханёла, якая ў гэтыя дні праходзіць у парафіі.

Адпустовую Імшу звонку капліцы, побач са святыняй, якая ўзводзіцца пад тытулам Вялікага Папы, цэлебраваў на палявым алтары пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні кс. Алег Жураўскі SDB.

На літургіі сабраліся шматлікія парафіяне і госці, якія прыбылі, каб між іншым ушанаваць рэліквіі гэтага вялікага святога, якія захоўваюцца ў парафіі.

На заканчэнне пробашч кс. Яўген Учкуроніс падзякаваў усім за ўдзел і супольную малітву.

Пасля Імшы прысутных чакалі пачастунак, латарэя і канцэрт музычнага гурта з Мінска.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: архіў парафіі