Skip to main content

20-годдзе «Caritas» адзначылі ў Іўі

iue k 119 кастрычніка іўеўскі філіял дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі адзначыў 20-годдзе свайго існавання. Святую Імшу з гэтай нагоды ў касцёле святых Пятра і Паўла ўзначаліў біскуп Віцебскі, старшыня камісіі па справах дабрачыннасці пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Алег Буткевіч.

 

На Імшы таксама прысутнічалі прадстаўнікі райвыканкама і «Malteser» – Мальтыйскай службы дапамогі, якая пастаўляе гуманітарную дапамогу ў Іўе. Сёлета адзначаецца 10-годдзе сумеснай працы Іўя і «Malteser».

Летась група валанцёраў з Іўя наведала пункт «Malteser», які знаходзіцца ў нямецкім горадзе Дзінклагу. Падчас прабывання ў Германіі валанцёры сустрэліся з мэрам горада, убачылі працэс прыняцця і адпраўкі гуманітарнай дапамогі, медыцынскія ўстановы «Malteser».

iue k 4

iue k 3

Падчас урачыстасці пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі, які 20 гадоў таму выступіў ініцыятарам стварэння «Caritas», нагадаў, якой вялікай колькасці людзей у дэканаце і за яго межамі аказала дапамогу арганізацыя.

На працягу доўгага часу прадстаўнікі «Caritas» наведваюць пенсіянераў у дамах самастойнага пражывання, інтэрнаты для інвалідаў, шматдзетныя сем'і. У перыяд Божага Нараджэння і Вялікадня дабрачыннае таварыства арганізоўвае сустрэчы для самотных, каб яны таксама маглі адчуць атмасферу свята. Таксама таварыства раздае гуманітарную дапамогу патрабуючым, адпраўляе яе ў бальніцы.

iue k 2

Раман Ярмош