Skip to main content

105-годдзе заснавання Шанштацкага руху адзначылі ў францішканскім касцёле ў Гродне

szansztat 118 кастрычніка ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі) адзначылі 105-годдзе заснавання Шанштацкага руху. У святыні сабраліся шанавальнікі і паслядоўнікі Вандруючага абраза Маці Божай Тройчы Цудоўнай, апосталкі Марыі і Малітоўнае кола Маці Божай Тройчы Цудоўнай.

szansztat 2

Шанштацкі рух – міжнародны каталіцкі рух, заснаваны ў 1914 г. слугой Божым а. Юзафам Кентэніхам. Месцам яго заснавання з’яўляецца Шанштат у Германіі. Рух быў створаны з мэтай аднаўлення перажывання хрысціянскай веры і аднаўлення апостальства католікаў, не толькі з тэарэтычнага боку, але і ў тым, што датычыцца жывога сведчання, якое рэалізуецца ў штодзённым жыцці.

Галоўнымі тэмамі былі аднаўленне веры кожнага католіка, падкрэсліванне важнасці супольнасці, накіраванне жыцця на аснове ідэалаў (як уласных, так і ідэалаў групы). Такімі ідэаламі маглі быць сфармуляванне мэты або каштоўнасці, а таксама ўзор для наследвання; у гэтым кантэксце Марыя мела асаблівае значэнне. Шанштацкі рух мае марыйны, педагагічны і апостальскі характар.

szansztat 3

Святкаванне пачалося Імшой, якую ўзначаліў пробашч парафіі а. Антоні Пажэцкi OFMConv, a працягнулася канцэртам у гонар Маці Божай Тройчы Цудоўнай.

Абраз Маці Божай Тройчы Цудоўнай знаходзіцца ў бакавым алтары святыні. 2 студзеня 2005 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў акт каранацыі абраза папскімі каронамі, якія благаславіў Ян Павел ІІ 9 верасня 2004 г.

Кс. Юрый Марціновіч