Skip to main content

Фотафакт: сем'і з Іўя ўдзельнічалі ў рэкалекцыях у Сапоцкіне

rek sapockinaMаладыя сужэнствы разам са свамі дзецьмі з парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі прынялі ўдзел у рэкалекцыях у Сапоцкіне. Духоўныя практыкаванні, якія правёў пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі, адбыліся ў Доме міласэрнасці.

Для іўеўчан гэта быў час сумеснай малітвы і радасці. Вернікі звярталіся да Бога, каб прасіць цеплыні і згоды ў сем’ях, здароўя для дзяцей і дарагіх сэрцу людзей.

Падчас рэкалекцый сем'і таксама наведалі Гродна, Аўгустоўскі канал і шмат іншых прыгожых мясцін.

Кс. Юрый Марціновіч