Skip to main content

Кс. Уладзімір Гуляй – доктар тэалагічных навук

9 чэрвеня кс. Уладзімір Гуляй, пробашч лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) абараніў у Люблінскім каталіцкім універсітэце кандыдацкую работу на тэму “Канцэпцыі асобы ў сучаснай польскай тэалогіі”, навуковы кіраўнік – кс. праф. др Міраслаў Кавальчык.

Ад імя супрацоўнікаў нашага партала шчыра віншуем кс. Уладзіміра і жадаем далейшых навуковых дасягненняў на карысць беларускага Касцёла.

Кс. Уладзімір Гуляй нарадзіўся 14.06.1975 г. у Ваўкавыску. У 1992-1998 гадах вучыўся ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Святарскія пасвячэнні прыняў 26 чэрвеня 1999 г. у Гродне з рук кс. бпа Аляксандра Кашкевіча. У 1998-2000 гадах вучыўся ў аспірантуры ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. З 2000 г. быў выкладчыкам у Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі і катэхетычным інстытуце. У 2000-2001 гадах працаваў вікарыем у гродзенскай катэдры. Потым выконваў абавязкі прэфекта ВДС у Гродне. З 23 чэрвеня 2003 па сённяшні дзень з’яўляецца пробашчам пар. Узвышэння Святога Крыжа (Фара) у Лідзе, а з 2006 г. – біскупскім вікарыем Лідскай акругі.