На адпустовую ўрачыстасць св. Міхала Арханёла вернікi парафіі ў Навагрудку прынялі шкаплер яго заступніцтва. Шкаплер атрымалі больш за 150 чалавек.
Падчас кожнай нядзельнай святой Імшы пробашч парафіі кс. д-р Юрый Жэгарын тлумачыў сутнасць гэтага сакрамэнталія, нагадаўшы, што гэта не талісман, а бачны знак пашаны да святога Міхала Арханёла і падданасці яго заступніцтву.
Многія вернікі доўга чакалі гэтага важнага для парафіі дня. З моманту прыняцця шкаплера той, хто яго атрымлівае, становіцца членам брацтва св. Міхала Арханёла.
JM