Skip to main content

Прэзентацыя кнігі і гучанне жывой музыки былі на творчым вечары ў Навагрудку

krysztopik 329 верасня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку прайшоў творчы вечар з нагоды святкавання патранальнай урачыстасці парафіі. Распачаў вечар інструментальны музычны калектыў, які пачаў дзейнічаць пры парафіі і выступіў упершыню.

krysztopik 1

Прагучалі вядомыя класічныя творы, якія выконваліся на акустычных і бас-гітарах, саксафоне, фартэпіяна і перкусіі. Пасля выступу адбылася прэзентацыя кнігі пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы кс. Тадэвуша Крыштопіка "Распазнаць дух антыхрыста", якая была выдадзена на рускай і польскай мовах у тэкставым і аўдыёфармаце.

Аўтар распавёў гісторыю напісання кнігі, растлумачыў біблійнае разуменне і значэнне антыхрыста, расказаў, у чым перш за ўсё праяўляецца дух антыхрыста ў нашыя часы.

Прысутныя мелі магчымасць задаць пытанні і падыскутаваць. Пасля кс. Тадэвуш разам з гітарыстам выканаў свае новыя духоўныя песні. Навагрудчане маглі таксама паслухаць класічныя творы ў прафесійным выкананні гітарыста Уладзіміра з Квасоўкі.

krysztopik 2

Пасля сустрэчы кожны атрымаў у падарунак дыск з апошнімі песнямі кс. Тадэвуша на розных мовах.

Кс. Юрый Жэгарын