Skip to main content

Чарговы год фармацыі распачалі шанавальнікі Маці Божай Шкаплернай у Гродне

stoka 228 верасня, пасля летняга адпачынку, распачаліся сустрэчы Шкаплернага брацтва ў Гродне. Шанавальнікі Маці Божай з гары Кармэль cабраліся на супольнай Эўхарыстыі, якая адбылася ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка).

Імшу ўзначаліў а. Аляксандр Стока OCD, духоўны кіраўнік гэтай малітоўнай групы. У гаміліі ён звярнуў увагу на развіццё цнотаў чалавека ў супольнасці. Ён адзначыў, што Маці Божая практыкавала і развівала любоў у супольнасці сям'і. Жыццё кожнага чалавека без любові і ахвярнага служэння з'яўляецца пустым і бессэнсоўным. Марыя вучыць нас любові і рэалізацыі Божай волі ў нашым простым чалавечым жыцці.

stoka 1

На фармацыйнай сустрэчы, якая адбылася пасля Імшы, удзельнікі разважалі пра прыгажосць ружанцовай малітвы і яе плёны ў жыцці. Таксама закранулі тэму сучаснай пагрозы для маладога пакалення. А. Аляксандр заахвочваў кожнага верніка несці сведчанне веры маладому пакаленню.

У той жа дзень падобная сустрэча прайшла пры гродзенскай парафіі Маці Божай Вастрабрамскай (Аўгустовак).

Праз супольныя сустрэчы і малітву падчас іх удзельнікі вучацца распазнанню волі Бога і любові да Яго.

JM