Skip to main content

Нацыянальны «Карытас» правёў у Ваўкавыску трэнінг па прадпрымальніцкай дзейнасці

trening wlk 220 верасня ў Аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту ў Ваўкавыску Нацыянальны «Карытас» аднавіў трэнінгі «Прадпрымальніцтва як від самазанятасці», якія праходзяць у межах праекту «Самазанятасць – шлях да фінансавай незалежнасці».

Трэнерам выступіў Ігар Мікульчык, старшыня праўлення, аналітык па фінансавай адукацыі і развіцці патэнцыялу арганізацыі, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курсу па фінансавай адукацыі «Плануй сваю будучыню», член міжведамаснага каардынацыйнага савету пры Савеце Міністраў і Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь па павышэнні фінансавай адукацыі насельніцтва.

У трэнiнгу прынялi ўдзел як наведвальнiкi цэнтру, так i яго супрацоўнiкi, што стала вельмi незвычайным i цiкавым вопытам.

Падчас трэнінгу былі раскрыты юрыдычныя, кіраўніцкія, эканамічныя і псіхалагічныя аспекты прадпрымальніцкай дзейнасці.

Таксама на мерапрыемства завiтала намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Ваўкавыскага райвыканкама Таццяна Захарчук, якая больш падрабязна распавяла пра тое, як дзяржава падтрымлівае адкрыццё бiзнесу i якiм чынам можна атрымаць субсiдыi на яго фiнансаванне.

JM

 

Карытас