З 14 па 15 верасня ў касцёле Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах прайшлі першыя ў Беларусі рэкалецыі для моладзі «Talitha Kum».
У жыцці кожнага з нас патрэбны рэкалекцыi, гэта час задумацца аб тым, што турбуе цябе ў дадзены момант, час паяднання з Богам. Цяпер няпросты час для многіх маладых людзей: хтосьці зноў пайшоў у школу, хтосьці – ва ўніверсітэт, а хтосьці – на працу.
На рэкалекцыях разглядаліся на першы погляд вельмі простыя, але ў той жа час як ніколі актуальныя для моладзі рэчы: адносіны з бацькамі, грахі, якія, як мы часта думаем, не будуць мець ніякіх дрэнных наступстваў, як перажываць святую Імшу, як рыхтавацца да споведзі.
На простых прыкладах удзельнікам паказалі, як штодзённы грэх ператвараецца ў чарговую пляму на адзенні Езуса. Важна, што рэкалекцыі праводзілі людзі, якія таксама калісьці ўдзельнічалі ў такіх жа духоўных практыкаваннях. Гэта з'яўляецца доказам, что амаль кожны з нас можа распаўсюджваць сваю веру, распавядаць пра прыклады са свайго жыцця і праводзіць такія рэкалекцыі.
Магчыма, кожны з прысутных пачуў менавіта тое, што даўно турбавала яго сэрца і душу, змог пачуць голас Езуса. Удзельнікі дзякуюць Богу за магчымасць быць на гэтых рэкалекцыях і за благаслаўлёны час, які перажылі побач з Ім.
Ганна Лагоцкая