Skip to main content

Адпустовая ўрачыстасць адбылася ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа

adpust kasabucki 6914 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбылася ўрачыстасць тытулу касцёла.

Традыцыйна 12 -13 верасня ў парафіі адбылося 40-гадзіннае набажэнства, якое ўзначаліў кс. Андрэй Яркавец, пробашч парафіі ў Бабруйску. З дапамогай гэтага набажэнства вернікі падрыхтаваліся да адпусту.

У сваіх навуках кс. Яркавец звяртаў увагу на тое, як важна бараніць сваю веру і ніколі не адступацца ад яе.

Скончылася 40-гадзіннае набажэнства Крыжовым шляхам, падчас якога вернікі маглі прыгадаць, як яны нясуць свой крыж у штодзённым жыціі.

adpust kasabucki 47

Распачаліся парафіяльныя ўрачыстасці святой Імшой апоўначы і працэсіяй з рэліквіямі Святога Крыжа.

Цэнтрам фэсту стала Імша сума, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Удзел у Імшы прынялі вернікі парафіі і госці, святары з суседніх парафій, моладзь і дзеці.

Асаблівым чынам пробашч ксёндз канонік Уладзімір Гуляй прывітаў ксяндза прэлата Вінцэнта Лісоўскага, які ў гэты дзень адзначаў 38-ю гадавіну прэзбітэрскага пасвячэння.

У гаміліі біскуп Юрый разважаў аб важнасці крыжа ў нашым жыцці. «Напачатку крыж быў знакам ганьбы: гэтыя дзве бэлькі былі прызначаны для злачынцаў. А потым крыж стаў знакам збаўлення», - нагадаў ён.

Іерарх адзначыў, што нам неабходна мужна трымацца сваёй веры і ніколі не саромецца крыжа.

На заканчэнне Імшы пробашч парафіі падзякаваў усім прысутным святарам і вернікам, а пасля адбылася працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і рэліквіямі Святога Крыжа. Пасля благаслаўлення кожны мог ушанаваць рэліквіі.

Яна Чайко