Skip to main content

Парафіяльны адпуст у гонар бл. сясцёр мучаніц з Навагрудка адбыўся ў наймалодшай лідскай парафіі

lida sidorka 454 верасня адбылася адпустовая ўрачыстасць у парафіі Св. Юзафа, рамесніка, і благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, мучаніц, у Лідзе (раён Паўднёвы). Свята мела месца з нагоды літургічнага ўспаміну бл. сясцёр з Навагрудка.

Вернікі сабраліся ў часовай капліцы, каб выпрошваць патрэбныя ласкі для сваіх сем’яў, а таксама для усёй парафіяльнай супольнасці. Св. Імшу цэлебраваў кс. кан. Уладзімір Гуляй, пробашч лідскай фарнай парафіі, гамілію да вернікаў прамовіў кс. Ян Раманоўскі, прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Своеасаблівай падрыхтоўкай да парафіяльнай урачыстасці стала пілігрымка вернікаў, якія 1 верасня наведалі месца мучаніцкай смерці сясцёр, а таксама маліліся у навагрудскай Белай фары – санктуарыіі бл. назарэтанак.

Кс. Віталь Сідорка