
Сёлета ў ёй удзельнічала больш за 30 чалавек. Пілігрымка да Маці Божай Барунскай распачалася а 7-й раніцы. Падчас яе кожны ўдзельнік меў магчымасць праз Маці Божую падзякаваць Богу за ўсялякія ласкі. У дарозе пілігрымы выслухалі дзве духоўныя канферэнцыі, з якімі выступіў кс. Ян Радзюк, прэфект Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.
У першай канферэнцыі гаворка ішла пра Бога Айца, які з’яўляецца Айцом Міласэрнасці для кожнага з нас, а ў другой – пра выкананне Божых запаведзяў – шлях, які кожнага зямнога бацьку вядзе да Айца Нябеснага. Пасля прыбыцця ў санктуарый Маці Божай Барунскай усе пілігрымы прынялі ўдзел у чэрвеньскім набажэнстве. На заканчэнне пілігрымкі была адпраўлена св. Імша. Узначаліў яе кс. Ян Коўш, які сёлета атрымаў святарскія пасвячэнні, а дагэтуль быў на практыцы ў ашмянскай парафіі. З гаміліяй звярнуўся да вернікаў кс. дзекан Ян Пузына, які прыгадаў ім пра ролю бацькі ў сучасным свеце. У пілігрымцы ўдзельнічала таксама група клерыкаў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.
Памятайма ў нашых малітвах пра мужчын, просячы Бога, каб яны станавіліся на ўзор св. Юзафа.