Skip to main content

„Канікулы‌ ‌з‌ ‌Богам“‌ ‌у‌ ‌гродзенскай‌ ‌парафіі‌ ‌Найсвяцейшага‌ ‌Адкупіцеля‌ ‌сталі‌ ‌ непасрэднай‌ ‌падрыхтоўкай‌ ‌да‌ ‌навучальнага‌ ‌года‌ ‌

kzb dziewiatowka 3426-30 жніўня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) адбыліся ''канікулы з Богам'' для дзяцей.

Мерапрыемства, якое было непасрэднай падрыхтоўкай да новага навучальнага і катэхетычнага года, праводзіла Місійная група "Усход", якая з 1991 г. дзейнічае пры Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдэмптарысты).

Кожны дзень адпачынку, арганізаванага мясцовай парафіяй, пачынаўся з малітвы. Затым быў час на забавы.

У плане кожнага дня была канферэнцыя, а таксама тэатральнае прадстаўленне, падрыхтаванае ўдзельнікамі парафіяльнага тэатра св. Яна Паўла ІІ. Кульмінацыяй кожнага дня была Эўхарыстыя, падчас якой дзеці дзякавалі Богу за перажытыя шчаслівыя канікулы і прасілі аб благаслаўленне на новы навучальны і катэхетычны год.

У межах адпачынку прыступілі таксама да сакрамэнту пакаяння і паяднання, каб з чыстым сэрцам увайсці ў чарговы год вучобы.

Праведзены пры парафіі час стаў для дзяцей нагодай да ўмацавання сувязі з Езусам, пазнання добрых людзей і развіцця сваіх талентаў.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Галіна Валюшка