Skip to main content

Быць пілігрымам на ўзор св. Яна Паўла ІІ: “канікулы з Богам” для самых малодшых прайшлі ў Смаргоні

smorgon kanikuly 47Зусім нядаўна завяршыліся “канікулы з Богам” для дзяцей у парафіі Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні.

Сёлетні адпачынак быў арганізаваны пад дэвізам “Пілігрым як св. Ян Павел ІІ”. Кожны дзень пачынаўся святой Імшой. Затым удзельнікі мелі магчымасць разважаць аб апостальскіх падарожжах свайго святога апекуна. Яны не толькі слухалі пра пілігрымкі Яна Паўла ІІ, але і здзейснілі цікавае падарожжа ў Мінск і духоўную пілігрымку да Маці Божай Гудагайскай.

smorgon kanikuly 65

Акрамя таго, час быў насычаны рознымі гульнямі, а напрыканцы дзеці зладзілі цікавы канцэрт для сваіх бацькоў і вернікаў парафіі.

Удзельнікі “канікул з Богам” удзячныя ўсім, а найперш свайму пробашчу кс. Яўгену Учкуронісу і с. Магдаліне Кулай CSCII за арганізацыю і правядзеннe гэтых благаслаўлёных дзён.

JM