Skip to main content

Душпастырства “OPEN” арганізавала рэкалекцыі на байдарках

open pohod 1

У апошні час удзельнікі Акадэмічнага душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” правялі рэкалекцыі на байдарках.

open pohod 4

У перажыванні духоўных хвілін ім дапамагаў іх душпастыр кс. канонік Антоні Грэмза. Святар прапанаваў моладзі паразважаць на ўлонні прыроды аб тым, што яна лічыць для сябе Божым дарам, а таксама задумацца над тым, як грэх перашкаджае жыць з Богам i што належыць рабіць, каб заставацца заўсёды новым стварэннем Хрыста.

open pohod 5

Маладыя людзі разам вучыліся адкрываць і пазнаваць задумы Бога, каб выканаць усё, як Ён запланаваў для чалавека. Падчас прабывання на прыродзе ўдзельнікі рэкалекцый захапляліся дарам стварэння і праслаўлялі Пана за дар іншага чалавека, каб разам будаваць на зямлі супольнасць Божых дзяцей.

Kс. Юрый Марціновіч