
У сваім пастырскім слове ксёндз біскуп узгадаў словы Бэнэдыкта XVI, які ў Варшаве сказаў святарам: “Вернікі чакаюць ад святароў толькі аднаго: каб яны былі спецыялістамі па спатканні чалавека з Богам”. Кс. біскуп пажадаў маладым святарам, каб яны вялі свой люд па прыкладзе Хрыста Святара. На працягу бліжэйшага месяца новыя прэзбітэры будуць адпраўляць свае першыя святыя Імшы ў парафіях, дзе яны праходзілі практыку. А праз месяц ксёндз біскуп сваім дэкрэтам накіруе маладых святароў для службы ў парафіях нашай дыяцэзіі.
Давайце ўспамінаць у малітве новых прэзбітэраў