Skip to main content

Вернікі з Воўпы падзякавалі свайму пробашчу за два гады служэння

wolpa padziaka 3228 ліпеня вернікі парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Воўпе (Мастоўскі дэканат) падзякавалі свайму пробашчу кс. каноніку Віктару Мыслюку за два гады служэння ў парафіі.

На ўрачыстай Імшы ў гістарычынам касцёле сабраліся шматлікія парафіяне і родныя святара. Ксёндз Віктар цэлебраваў Эўхарыстыю ў інтэнцыі ўсіх сваіх парафіян, дзякуючы Богу за дар сустрэчы з гэтымі людзьмі і магчымасць быць сярод іх на працягу двух апошніх гадоў.

Звяртаючыся да вернікаў, святар падзякаваў ім за ахвярнасць, вернасць Хрысту і вялікі клопат аб Касцёле. Ён паабяцаў у сваіх малітвах заўсёды памятаць пра ўсіх людзей, якіх сустрэў у гэтай парафіі.

Пасля Імшы каля касцёла адбылося благаслаўленне магіл святароў, якія ў апошні час былі адноўлены дзякуючы старанням пробашча. Гэта была нагода да малітвы за душпастыраў, якія ахвярна служылі ў парафіі.

JM