Skip to main content

Прыміцыйная Імша ў адпустовую ўрачыстасць у гонар бацькоў Маці Божай прайшла ў Лаздунах

mikolajczik lazduny 2926 ліпеня ў парафіі ў Лаздунах (Іўеўскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар свв. Ганны i Яўхіма, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі.

На малітве сабраліся шматлікія парафіяне, каб супольна памаліцца за старэйшае пакаленне, якое перадае веру наступным пакаленням хрысціянаў.

Падчас парафіяльнага адпусту цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу кс. Эрнэст Мікалайчык. Ксёндз Анджэй Бурак, пробашч парафіі, запрасіў новапрэзбітэра, які паходзіць з яго роднай парафіі – Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара).

На Імшы прысутнічаў таксама дэкан Іўеўскага дэканату кс. Віктар Субель.

У гаміліі малады святар засяродзіў увагу на постацях бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі. Таксама ён адзначыў важнасць пашаны да нашых бабуль і дзядуляў і захавання традыцый продкаў.

На заканчэнне Імшы кс. Мікалайчык, які з’яўляецца зараз вікарыем гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, удзяліў сабраным прыміцыйнае благаслаўленне.

JM