Skip to main content

Пасяджэнне арганізацыйнага камітэта. Праграма ўрачыстасцей

26 мая ў будынку гродзенскай курыі адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта ў сувязі з надыходзячымі ўрачыстасцямі ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Тракельскай. На сустрэчы прысутнічаў Павел Галіньскі, кусташ санктуарыя Маці Божай Тракельскай. Сёлета малітоўная сустрэча і чуванне ў Тракелях адбудзецца 8 і 9 ліпеня. У гэтым годзе мы асабліва прагнем перад цудоўным абразом Маці Божай Тракельскай дзякаваць Богу за дар беатыфікацыі бл. Яна Паўла II і дар устанаўлення нашай дыяцэзіі, якое здзейсніў бл. Папа 20 год таму. Дэвізам сёлетніх малітваў у Санктуарыі будзе заклік бласлаўлёнага Папы: „Totus Tuus”. Заахвочваем усіх вернікаў да актыўнага ўдзелу ў гэтых Марыйных урачыстасцях.

Праграма дыяцэзіяльнай урачыстасці ў Тракелях 8-9 ліпеня 2011 г.

8 ліпеня – пятніца:

21.30  - Марыйны зварот
21.45 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з канферэнцыяй
23.30 – Падрыхтоўка да св. Імшы

9 ліпеня  - субота:

24.00 – Марыйная працэсія і св. Імша
02.00 – Малітва на ружанцы - Радасная частка
03.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
04.00 – Канцэрт гурта „AVE” (гродзенская ВДС)
05.00 – Гадзінкі ў гонар Беззаганнага Зачацця НПМ
06.00 – Спеў традыцыйных песен
07.00 – Падрыхтоўка да св. Імшы
07.30 – Св. Імша, якую адправяць неапрэзбітэры і юбіляры
08.30 – Канцэрт гурта “Май” (пар. Квасоўка)
09.30 – Падрыхтоўка да св. Імшы
10.00 – Урачыстая св. Імша