21 ліпеня завяршыліся рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання, для юнакоў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
На пачатку апошняга дня рэкалекцый юнакі разам з арганізатарамі памаліліся на Брэвіярыі. Праслаўляючы Бога, хлопцы даверылі Яму свой новы дзень.
Таксама яны паглядзелі фільм, прысвечаны Эўхарыстыі. Фільм стаў падрыхтоўкай да галоўнай падзеі дня – святой Імшы, якая адбылася ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя.
Нядзельную Эўхарыстыю ўзначаліў арганізатар рэкалекцый – духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла, які таксама звярнуўся да вернікаў з гаміліяй.
На заканчэнне юнакі атрымалі Божае благаслаўленне з рук кс. Яна Сарэлы і кс. Яна Раманоўскага і былі запрошаныя на наступныя рэкалекцыі, якія адбудуцца ў пачатку студзеня 2020 года.
Андрэй Юхнік
Фота: Павел Леановіч