Кс. бп Аляксандр заахвочвае вернікаў Гродна да ахвяравання 5 чэрвеня сродкаў на патрэбы дзяцей-інвалідаў. Езус асабліва ўмілаваў дзяцей і зрабіў іх узорам да пераймання. Традыцыйна ў гэты дзень каталіцкая моладзь гродзенскіх парафій, чулая на патрэбы і праблемы дзяцей-інвалідаў, пасля кожнай св. Імшы будзе збіраць сродкі на гэтую шляхотную мэту. Такія дабрачынныя акцыі патрэбныя і самой моладзі, таму што вучаць яе “дабрыні сэрца”. Ксёндз біскуп падтрымлівае гэтыя высакародныя ідэалы і заклікае ўсіх далучыцца да акцыі.