14 ліпеня ў Лідзе адбылася сустрэча ўдзельнікаў V пешай пілігрымкі з Ліды ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Яна прайшла пад назвай “Iдзі і адгэтуль больш не грашы” (Ян 8, 11).
На сустрэчу прыбылі святары і семінарысты, якія спадарожнічалі пілігрымам падчас шляху, а таксама шматлікія ўдзельнікі.
Гэта была добрая нагода, каб падсумаваць 9 дзён пілігрымкі і ўзгадаць шлях, які не быў лёгкім, бо складаў 250 км.
У праграме сустрэчы была супольная малітва, а таксама забавы, якія спрыялі інтэграцыі пілігрымаў.
Kс. Юрый Марціновіч