12 ліпеня з Нарачы стартавала 10-я юбілейная пілігрымка на роварах у Гудагай на ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай.
У шлях вырушыла сямёра велапілігрымаў, якія за два дні пераадолелі больш за 80 кіламетраў. Kіраўніком пілігрымкі быў а. Генрых Валэйка OCD.
У санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі яны прынялі ўдзел у адпустовых урачыстасцях, якія ў гэтым годзе мелі выключны характар.
Сёлета прыпадалa некалькі важных датаў у гісторыі гэтага святога месца: 255-годдзе кансэкрацыі гудагайскай святыні, 10-годдзе асвячэння мясцовай Кальварыі, 5-годдзе абвяшчэння касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі дыяцэзіяльным санктуарыем.
JM