12 ліпеня намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Польшча Марцін Пшыдач, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі, наведаў біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.
Сустрэча адбылася ў будынку біскупскай курыі ў Гродне. Падчас яе намесніка міністра суправаджалі між іншым Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў нашай краіне Артур Міхальскі і Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Ярослаў Ксёнжэк.
У ходзе сустрэчы біскуп пазнаёміў польскага дыпламата з гісторыяй Каталіцкага Касцёла на Гродзеншчыне.
Затым Марцін Пшыдач накіраваўся ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя. З гісторыяй старадаўняй святыні яго пазнаёміў пробашч парафіі кс. канонік Ян Кучынскі.
Kс. Юрый Марціновіч