Skip to main content

Святарскія пасвячэнні

28 мая ў гродзенскай катэдры кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзеліць сакрамэнт святарства тром дыяканам, выпускнікам Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Сёлета гэта першыя святары, якія прымуць сакрамэнт святарства і будуць служыць у Гродзенскай дыяцэзіі.
Кс. Ян Коўш родам з Тракеляў, і 29 мая адправіць сваю прыміцыйную св. Імшу ў парафіяльным касцёле а 13-й гадзіне. Кс. Аляксандр Вілюшкевіч, родам з Ашмян, сваю прыміцыйную св. Імшу адправіць у парафіяльным касцёле таксама ў нядзелю, а 12-й. Кс. Артур Валчкевіч з Ліды адправіць прыміцыйную св. Імшу ў сваім парафіяльным касцёле св. Сям’і ў 12.30.

Памятайма ў сваіх малітвах пра неапрэзбітэраў.