8 ліпеня пілігрымаванне ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях распачалі вернікі Іўеўскага дэканату. Дэвіз сёлетняй пілігрымкі – “Марыя, атулі нашыя сем’і”. У гэтым годзе пілігрымы з дэканату вырушылі ў шлях у 22-і раз.
Паломніцтва стартавала з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках. Маршрут прадуманы так, што на працягу пяці дзён шляху да санктуарыя ўдзельнікі наведаюць усе святыні Іўеўскага дэканату. Па дарозе далучацца новыя пілігрымы. Гэта моладзевая пілігрымка, бо ў ёй удзельнічаюць вучні школ, студэнты і працуючая моладзь.
Кіраўнік пілігрымкі, кс. Ян Гавецкі, пробашч парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, які арганізуе яе з самага пачатку, па традыцыі крочыць у першых шэрагах.
Пяць дзён шляху да дыяцэзіяльнага санктуарыя стануць добрай нагодай для ўдзельнікаў паглыбіць сваю веру. Праз узіранне ў прыклад Марыі, аддаванне кожнай думкі і кожнай справы Усемагутнаму пілігрымаванне стане радасным узрастаннем да паглыблення кантакту з Богам.
У апошнія гады пілігрымка Іўеўскага дэканату была самай шматлікай. У ёй у Тракелі прыходзіць больш за 200 чалавек.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: Раман Ярмош