Skip to main content

Новая акцыя Душпастырства “Open”

21 мая адбылася дабрачынная акцыя Акадэмічнага душпастырства “Open“, прымеркаваная да Дня сям’і, які святкуецца 15 мая. Дзякуючы намаганням валанцёрскай групы “Уваскрэсенне” пры Душпастырстве студэнцкай і працуючай моладзі, што дзейнічае пад кіраўніцтвам кс. Антонія Грэмзы, 15 дзяцей з Гродзенскага рэабілітацыйнага цэнтра разам з бацькамі, настаўнікамі і выхаваўцамі змаглі адпачыць у гарадзенскім маёнтку Каробчыцы.
Спачатку экскурсавод расказаў пра сам маёнтак, потым усе пайшлі ў стайню, дзе змаглі ўбачыць коней і поні розных парод. Дзеці з бацькамі праехалі на дыліжансе па тэрыторыі парку з экскурсаводам, які распавёў пра багатую флору і фауну «Гарадзенскага маёнтка». Дзеці-інваліды мелі магчымасць пракаціцца вярхом на кані або поні пры дапамозе валанцёраў і трэнера.

Моладыя людзі і кс. Антоні суправаджалі дзецей, дапамагаючы бацькам падчас прагулкі па тэрыторыі агратурыстычнага комплексу.

На развітанне дзеці атрымалі ад валанцёрскай групы “Уваскрэсенне” падарункі. Такія ж падарункі чакалі ў рэабілітацыйным цэнтры тых дзяцей, якія не змаглі выехаць на адпачынак,.

Такая акцыя праводзілася ўпершыню, і валанцёры Душпастырства маюць надзею, што яна стане сталай традыцыяй, таму што шчаслівыя і поўныя падзякі вочы бацькоў і выхаваўцаў – а перад усім саміх дзяцей - з’яўляюцца выразным доказам добра распачатай працы.