Skip to main content

Рэкалекцыі для ўдзельнікаў руху “Gloriosa Trinita” прайшлі ў Навагрудку

rec lida 3

3 3 па 8 жніўня ў Навагрудку прайшлі рэкалекцыі для ўдзельнікаў руху “Gloriosa Trinita”, які дзейнічае пры лідскай парафіі Святой Сям’і.

Духоўныя практыкаванні правёў пробашч парафіі Святой Сям’і кс. Руслан Мазан. Яны давалі магчымасць духоўна аднавіцца, пераасэнсаваць сваё жыццё, умацаваць веру.

Праграма рэкалекцый уключала канферэнцыі і асабістыя гутаркі, праз якія святар дапамагаў прысутным наблізіцца да Бога.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі