Skip to main content

Дэкан Смаргонскі стаў канонікам у 25-годдзе святарства

soly 3428 чэрвеня, у дзень парафіяльнага фэсту, адзначыў 25-годдзе святарства кс. Леанард Станкоўскі, пробашч парафіі ў Солах, дэкан Смаргонскага дэканату.

Ксёндз Леанард скончыў Рыжскую духоўную семінарыю, прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

Святую Імшу ў парафіяльнай святыні Маці Божай Ружанцовай узначаліў сам юбіляр. На ёй сабралося каля 30 святароў. Гамілію прамовіў кс. кан. Здзіслаў Вэдэр SDB, падкрэсліўшы ў ёй важнасць святарскага служэння. Ён распавёў пра радасныя і цяжкія моманты святарства.

Музычна ўпрыгожыў Імшу ансамбль “Kresowiace” з Ліды. Таксама пасля Эўхарыстыі адбыўся канцэрт.

Асаблівым было віншаванне дзяцей. Ад створанай імі камісіі пробашч атрымаў дыплом за святарскую дзейнасць з выдатнымі адзнакамі.

soly 26

Напрыканцы ўрачыстасці кс. кан. Юзаф Багдзевіч, біскупскі вікарый смаргонскага рэгіёну, прачытаў дэкрэт аб наданні біскупам Гродзенскім кс. Леанарду тытулу ганаровага каноніка Гродзенскага катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра.

Ксёндз Станкоўскі падзякаваў усім прысутным за ўдзел у літургіі і за дар супольнай малітвы.

Томаш Мікалайчык