Skip to main content

Працэсія Божага Цела адбылася ў Суботніках

subotniki 3923 чэрвеня ў парафіі Св. Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат) адбылася працэсія Божага Цела вуліцамі аграгарадка.

Да гэтай падзеі мясцовыя жыхары падрыхтавалі чатыры ўпрыгожаныя алтары. Пасля ўрачыстай святой Імшы вернікі і госці парафіі вырушылі ў эўхарыстычнай працэсіі, каб запрасіць Езуса ў сваё жыццё, свае дамы, даверыць Яму свае клопаты і радасці.

Дзяўчынкі ў белых сукенках сыпалі пялёсткі кветак. Сур’ёзна і з адказнасцю падышлі да сваёй справы міністранты. Прыгожым спевам урачыстасць аздабляў парафіяльны хор.

Напрыканцы пробашч парафіі ксёндз Аляксандр Лебядзевіч падзякаваў вернікам за падрыхтоўку да ўрачыстасці і супольную малітву.

Людміла Пясецкая