Skip to main content

Кс. Ян Рэчак правёў рэкалекцыі ў Росі

ros reczek 15З 22 па 23 чэрвеня пры санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Пана Езуса Журботнага ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) адбыліся традыцыйныя летнія рэкалекцыі.

Сёлета іх правёў вядомы настаўнік духоўнасці з Польшчы кс. Ян Рэчак. Рэкалекцыі праходзілі пад назвай “Дазволь Езусу змяніць тваё жыццё”.

Рэкалекцыі былі сустрэты з вялікай зацікаўленасцю, на іх прыбыло шмат вернікаў з усёй Беларусі.

Рэкалекцыяніст у навуках нагадаў, што кожны хрысціянін павінен нястомна аднаўляць у сабе Божую любоў, якая мацнейшая за ўсе хваробы, цярпенні і грахі.

Таксама кс. Рэчак адзначыў, наколькі важна сачыць за кожным сваім словам на працягу ўсяго жыцця і ведаць аб наступствах прамоўленага.

Святар падкрэсліў, што бацькі павінны перадаць сваім дзецям жыццё, веру і еднасць любові адзін да аднаго.

На заканчэнне рэкалекцый, якія завяршыліся святой Імшой, вернікі падзякавалі кс. Яну Рэчаку за дзяленне Божым словам і нагадванне пра важнасць таго, каб пастаянна адкрывацца на дзеянне Духа Святога.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Жанна Вераціла