Skip to main content

“Школа Езуса”: “канікулы з Богам” у лідскай Фары

lida fara kanikuly 32З 17 па 22 чэрвеня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) прайшлі “канікулы з Богам” пад назвай “Школа Езуса”.

На працягу тыдня 186 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў вучыліся быць сапраўднымі вучнямі Хрыста.

Маленькія "рыбкі" - менавіта так называў дзяцей кс. Станіслаў Краўчанка, вікарый парафіі, - удзельнічалі штодня ў святой Імшы, разважалі над Божым словам, дзякавалі Езусу на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, хадзілі ў кінатэатр і спаборнічалі між камандамі ў вялікіх гульнях.

Акрамя гэтага, для дзяцей было арганізавана аніматарскае прадстаўленне, на якім можна было паглядзець цікавыя эксперыменты і прыгожае шоу.

Скончыўся летнік маленькім канцэртам, падчас якога кожная з шасці груп праспявала песню, і салодкім пачастункам.

Яна Чайко

Фота: Анастасія Муціловіч