Гэтымі днямі ў рэкалекцыйным асяродку “Карытас” у Сапоцкіне свае рэкалекцыі перажываюць тры браты дыяканы з нашай дыяцэзіі, якія 28 мая атрымаюць у гродзенскай катэдры святарскія пасвячэнні, і дыякан з Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі, які атрымае святарскія пасвячэнні ў Мінску.
Сёлета рэкалекцыі для іх правядзе духоўны айцец нашай семінарыі кс. Тадэвуш Крыштопік. У інтэрв’ю для нашага партала кс. Тадэвуш адзначыў, што “лейтматывам будзе заахвочванне св. Яна Марыі Віянэя, які вельмі часта паўтараў, што святарства – не для сябе, а для Божага Люду”.
Заахвочваем усіх да малітвы за будучых святароў.