Skip to main content

20 год пастырскай паслугі кс. бпа Аляксандра Кашкевіча

Сёння Яго Эксцэленцыя Ксёндз Біскуп Аляксандр Кашкевіч, пастыр нашай дыяцэзіі, адзначае 20-годдзе біскупскага пасвячэння, якое ён прыняў у гродзенскай катэдры.

У 1991 г. Ян Павел II прызначыў кс. Аляксандра Кашкевіча, тагачаснага святара з Вільна, першым біскупам новаўтворанай Гродзенскай дыяцэзіі.

Супрацоўнікі каталіцкага партала grodnensis.by і вернікі Гродзенскай дыяцэзіі ад шчырага сэрца складаюць самыя сардэчныя пажаданні свайму Пастыру і праз бл. Яна Паўла II выпрошваюць для яго шмат Божых ласкаў у душпастырскай працы.