14 чэрвеня адбылося падвядзенне вынікаў і вызначэнне найлепшых удзельнікаў ХI Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.
У гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла цырымонія ўзнагароджання і ўручэння памятных падарункаў. У ёй прыняў удзел дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Належыць падкрэсліць, што першыя месцы па традыцыі займаюць тыя ж парафіі, якія кожны год паказваюць высокую ступень падрыхтоўкі як у конкурсах ведання жыцця Касцёла, біблейскім, тэатральным і музычным, так і на стадыёне.
Першае месца заняла парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі, другое — парафія Святой Сям’і ў Лідзе i парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне (Аўгустовак), трэцяе — парафія Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах.
Прапануем азнаёміцца з усімі вынікамі Парафіяды і чарговасцю занятых месцаў:
4-е месца – парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка)
5-е месца – парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме
6-е месца – парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне i парафія ў Котласе (Расія)
7-е месца – парафія Святога Духа ў Гродне (Альшанка) i парафія Св. Яна Хрысціцеля ў Васілішках
8-е месца – парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
9-е месца – парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы) i парафія Спаслання Духа Святога ў Бярозаўцы
10-е месца – парафія Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне (катэдра)
11-е месца – парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара)
12-е месца – парафія Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец)
13-е месца – парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках
14-е месца – парафія Свв. Апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве
15-е месца – парафія Св. Юзафа Рамесніка і бл. сясцёр мучаніц з Навагрудка ў Лідзе
16-е месца – парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры i парафія Свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
17-е месца – парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Андрэя Баболі ў Мінойтах
18-е месца – парафія Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (бернардынскі)
19-е месца – парафія Св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах
20-е месца – парафія Маці Божай Анёльскай у Гродне (францішканскі)
21-е месца – парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах
22-е месца – парафія Божай Міласэрнасці ў Палецкішках і парафія Св. Казіміра ў Путрышках
23-е месца – парафія Св. Юзафа ў Гродне.
Віншуем усіх з перамогай!
XI Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі адбылася ў Гродне 11-14 чэрвеня. Cустрэча, якая складаецца з трыяды “святыня – тэатр – спорт”, праходзiла пад дэвізам “Сям’я — дарога Касцёла”.
Удзел у ёй прынялі больш за 400 чалавек з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі. Упершыню ў ёй удзельнічала група з Котласа — горада ў Архангельскай вобласці Расіі.
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: Аліна Пяценка