Skip to main content

На Парафіядзе абвешчаны першыя пераможцы

wyniki 5212 чэрвеня, у другі дзень Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, былі абвешчаны першыя пераможцы некаторых конкурсаў. Усе ў вялікім напружанні чакалі гэтай хвіліны.

Першыя медалі, дыпломы і кубкі былі ўручаны ў тэатральнай зале пры гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка), дзе ўдзельнікі правялі ўвесь дзень.

Былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу ведаў “Жыццё і гісторыя Касцёла”, конкурсу малюнка i спаборніцтваў па бадмінтоне. 

Здаецца, уручэнне ўзнагарод – найлепшая хвіліна на Парафіядзе. Дзеці і моладзь чакаюць гэтага моманту. 

Усе, каго арганізатары выклікалі на сцэну, заслужылі гучныя апладысменты. Пераможцы з вялікім гонарам прымалі медалі: золата, срэбра і бронзу.

Трэба прызнаць, што атрымаць перамогу на Парафіядзе – вялікі гонар і велізарная радасць. Але, як адзначае ўдзельніца сёлетняй сустрэчы Валерыя Грыгелевiч з гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля, “для мяне важная не перамога, а толькі ўдзел, і нават калі з гэтай сустрэчы хтосьці ад’едзе без узнагароды і медаля, важна, што ён быў там, што разам з іншымі будаваў супольнасць і вучыўся служыць і любіць ”. 

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Аліна Пяценка