Skip to main content

У гродзенскай семінарыі падвялі вынікі навучальнага года

wds wypusk 3211 чэрвеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылося завяршэнне навучальнага года. Пасля адмысловай сесii, падчас якой былi падведзены вынiкi года, у семiнарыйнай каплiцы адбылася ўрачыстая святая Імша.

Узначаліў Эўхарыстыю Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На літургіі прысутнічалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, выкладчыкі і семінарысты.

wds wypusk 31

Усіх сабраных прывітаў рэктар семінарыі кс. Віталій Вайцяхоўскі.

У гамiлii арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч засяродзіў увагу на постаці апекуна гэтага дня – святога апостала Барнабы. Іерарх адзначыў, што на самой справе Барнаба не быў апосталам, выбраным Езусам, але такiм яго называе традыцыя. Арцыбіскуп падкрэсліў, што менавiта Барнаба знайшоў Саўла і прывёў Яго да апосталаў, каб потым спадарожнiчаць яму, як апосталу народаў Паўлу, у абвяшчэннi Евангелля. „Так часта бывае ў жыццi, што нехта вельмі моцна ўплывае на чалавека і той змяняе сваё жыццё. Аб гэтым можа засведчыць не адзін святар і клерык”, – дадаў Мітрапаліт.

wds wypusk 22

Іерарх нагадаў, што на самой справе да святарства кліча Бог, але вельмі часта праз прыклад іншых духоўных асоб.

Старшыня епіскапату Беларусі дадаў, што гэтая святая Імша – нагода выразіць Пану Богу ўдзячнасць за чарговы год фармацыі да святарства ў гродзенскай семінарыі, які не для ўсіх быў лёгкім. Было шмат праблем з прызывам у войска, aдным навука давалася лёгка, іншым складана, не заўсёды проста было з чалавечай, духоўнай і пастырскай фармацыяй. „Аднак калі Бог сапраўды кліча, то і дае адпаведныя ласкі, каб паспяхова пераадолець цяжкасці і потым быць добрым святаром”, – падкрэсліў арцыбіскуп Тадэвуш.

Іерарх заклікаў семінарыстаў ва ўсіх складанасцях давярацца Богу. Звяртаючыся да будучых святароў, якія распачынаюць час канікул, ён пажадаў, каб гэта быў час адпачынку і практычнага пастырскага досведу, які будзе вельмі патрэбны ў будучыні.

„Няхай гэта будзе час сведчання паклікання да святарства. Сведчанне семінарыстаў можа стаць зернем паклікання для шукаючых свой жыццёвы шлях юнакоў”, – сказаў арцыбіскуп.

Пасля Імшы ў семінарыйнай сталовай адбыўся супольны абед, а потым семінарысты распачалі заслужаны час канікул.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Мікіта Барташэвіч