Skip to main content

Імша ў інтэнцыі выпускнікоў прайшла ў Каменцы

kewluk wps 28 чэрвеня ў парафіяльнай святыні ў Каменцы выпускнікі мясцовай школы сабраліся на супольнай св. Імшы, каб дзякаваць Богу за 11 год навучання, здабытыя веды і атрыманыя дары Святога Духа. Хлопцы і дзяўчаты таксама прасілі аб благаслаўленні на новы этап зямнога шляху. 

"Кожнага з вас чакае дарослае жыццё, у якім будуць узлёты і падзенні. У гэтыя моманты варта ўзгадаць крыжовы шлях Пана Езуса, які падаў, але адразу ўставаў, каб ісці далей. З Божай дапамогай усё атрымаецца", - звярнуўся да моладзі кс. Андрэй Кеўлюк, пробашч парафіі.

На заканчэнне св. Імшы выпускнікі атрымалі абразы св. Антонія, нябеснага апякуна касцёла ў Каменцы, каб Ён выпрошваў у Госпада патрэбныя ласкі.

АМ