Skip to main content

Першая Камунія ў Жалудку

15 мая ў парафіяльным касцёле ў Жалудку 31 дзіця прыступіла да Першай Камуніі. Падрыхтоўка да гэтага ўрачыстага моманту доўжылася 2 гады. Пасля св. Імшы кожнае з іх атрымала на памяць хлеб з крыжыкам. У інтэрв’ю нашаму парталу ксёндз пробашч адзначыў, што “кожнае дзіця мае зараз такое сэрца, на якім моцна выціснуты крыж”.

Праз увесь тыдзень дзеці будуць удзельнічаць у малітвах, адзначаючы так званы Белы тыдзень, а ў суботу разам са сваімі душпастырамі адправяцца ў пілігрымку ў Тракелі.