Сёлетнія выпускнікі базавай і сярэдняй школы, якія належаць да парафіі Святой Сям’і ў Лідзе, сабраліся ў святыні, каб падзякаваць Богу за гады вучобы.
Падчас святой Імшы маладыя людзі ўзнеслі падзяку за дар настаўнікаў і выхавацеляў, а таксама сваіх бацькоў, якія на працягу гэтага часу клапаціліся аб іх выхаванні і сталенні. Яны прасілі аб святле Духа Святога на час школьных экзаменаў і ў дапамозе правільнага выбару жыццёвага шляху.
Святары, якія цэлебравалі Эўхарыстыю, удзялілі моладзі благаслаўленне і пажадалі ёй заўсёды ісці з Богам праз жыццё.
Kс. Юрый Марціновіч