Дзеці з парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы, якія ў гэтым годзе першы раз прынялі Пана Езуса ў святой Камуніі, здзейснілі пілігрымку ў дыяцэзіяльны санктуарый у Тракелях.
Будучы ў Маці Божай Каралевы нашых сем’яў, дзеці разам са сваім душпастырам а. Вальдэмарам Слотам CSsR дзякавалі за дар Першай Камуніі, у якой упершыню прынялі Езуса Эўхарыстычнага ў сваё сэрца.
Яны абяцалі Марыі нястомна старацца заўсёды прабываць у асвячальнай ласцы і клапаціцца аб тым, каб Езус быў іх найлепшым Сябрам.
Kс. Юрый Марціновіч
Фота: кс. Юрый Бяганскі