25 мая першакамунiйныя дзецi з гродзенскай парафii Святога Духа здзейснілі пiлiгрымку ў Навагрудак і Тракелі. Сваё падарожжа сонечнай суботняй ранiцай дзецi распачалi св. Iмшой, падчас якой разам з пробашчам кс. Паўлам Салабудай і манахінямі прасiлi аб шчаслiвай i бяспечнай дарозе.
У Навагрудку сардэчнай усмешкай пiлiгрымаў сустрэлi сёстры назарэтанкi. Пасля смачнага абеда дзецi мелi магчымасць даведацца пра гiсторыю навагрудскiх сясцёр мучанiц, наведаць музей і касцёл, а таксама аплаткарню.
Затым пiлiгрымка вырушыла ў Тракелi. Там хлопцы і дзяўчаты пачулі гiсторыю пра цудоўны абраз Мацi Божай Тракельскай.
Крыху стомленыя, але ўзбагачаныя новымi ведамi i знаёмствамi, маленькiя пiлiгрымы вярталiся ў Гродна з радасным спевам i супольнай малiтвай.
С. Вікторыя Галуза