26 мая ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата ў Сапоцкіне група дзяцей упершыню прыступіла да святой Камуніі.
На ўрачыстасці сабраліся іх бацькі, хросныя, блізкія іх сэрцу людзі, а таксама мясцовыя парафіяне.
Да гэтай падзеі дзеці былі адпаведным чынам падрыхтаваны праз удзел у катэхетычных занятках, святых Імшах і іншых набажэнствах.
Святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі кс. Антоні Абухоўскі. Святар пажадаў дзецям, каб Езус Хрыстус, якога яны прымаюць першы раз у святой Камуніі, заўсёды прысутнічаў у іх сэрцах.
На заканчэнне літургіі дзеці, напоўненыя радасцю ад сустрэчы з Эўхарыстычным Езусам, выказалі ўдзячнасць усім тым, хто спадарожнічаў ім у падрыхтоўцы да такой вялікай падзеі.
Kс. Юрый Марціновіч
Фота: Людміла Быкоўская