26 мая, у VI Велікодную нядзелю, літургічная служба алтара ў парафіі імя Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні ўзбагацілася новымі міністрантамі. 10 хлопцаў склалі абяцанні перад супольнасцю вернікаў. Яны далі слова рупліва служыць пры алтары, узорна сябе паводзіць і быць добрым прыкладам для ўсіх. Пасля ўрачыстай св. Імшы ўсіх міністрантаў чакаў салодкі пачастунак.
Кс. Яўген Учкуроніс