28 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў гродзенскую парафію Божай Міласэрнасці (Вішнявец). Падчас Эўхарыстыі іерарх удзяліў сакрамэнт канфірмацыі моладзі і дарослым парафіянам.
Праз прыняцце гэтага сакрамэнту Дух Святы ўвайшоў у жыццё гэтых вернікаў, каб яны былі яшчэ больш звязаны са Святой Тройцай і былі сапраўднымі сведкамі Хрыстовага ўваскрасення.
У гаміліі прэс-сакратар Гродзенскай курыі ксёндз Юрый Марціновіч звярнуўся да сабраных з заклікам, каб яны былі як вучні Езуса, не баяліся ісці за Ім, не баяліся адказваць Яму “так”. Таксама святар заахвоціў, каб сакрамэнт канфірмацыі быў не проста нейкім абавязкам, тым, пра што пасля можна забыць, але каб вернікі, прыняўшы Духа Святога, ішлі да Хрыста і абвяшчалі Евангелле.
На заканчэнне літургіі біскуп Кашкевіч пажадаў тым, хто быў узбагачаны сямю дарамі Духа, мужна вызнаваць сваю веру і быць сапраўднымі сведкамі Уваскрослага Пана.
JM
Фота: Баляслаў Гавецкі